Женщины Гомельщины
655 subscribers
9.08K photos
615 videos
12 files
611 links
加入频道
Forwarded from Женщины Жлобинщины
💙 Сегодня, в рамках республиканской акции "Мамины пироги", представительницы Жлобинской РО ОО "Белорусский союз женщин" - члены первичной организации Краснобенрежского сельсовета, посетили военнослужащих
в/ч 55461 в аг. Красный Берег. В адрес военнослужащих прозвучали поздравления с Днём защитников Отечества и Вооруженных сил Республики Беларусь. А преподнесенные сладкие пироги - это доброе напоминание, что их любят и ждут дома.❤️
Віншаванні з днём Абаронцаў Айчыны і Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь ад раённага выканаўчага камітэта і райарганізацыі "Беларускі саюз жанчын" прымала сёння адзіны ветэран Вялікай Айчыннай вайны, пражываючы на тэрыторыі Петрыкаўшчыны, Вера Аляксандраўна Кароткая.

У гады ваеннай навалы наша гераічная зямлячка 18-гадовай дзяўчынай пайшла на фронт і прайшла суровымі ваеннымі шляхамі да Берліна.
Гераічны шлях зямлячкі, удзельніцы Вялікай Айчыннай вайны, неаднойчы расказаны карэспандэнтамі раёнкі на старонках газеты - яркая старонка Вялікай Перамогі.

Доўгіх гадоў жыцця Вам, паважаная наша Вера Аляксандраўна, наш шаноўны ветэран!

#дзень_абаронцаў_Айчыны
#ветэран_вайны
#БСЖ_памяць_жыве
Цёплая і душэўная акцыя "Матуліны пірагі" прайшла сёння на Петрыкаўшчыне🥮

У дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь прадстаўніцы БСЖ раёна уручылі супрацоўнікам РАНС , якія ў гэты святочны дзень на баявым дзяжурстве, смачныя пірагі.

Намеснік старшыні райвыканкама Наталля Ходзька ад імя райвыканкама і сябе асабіста павіншавала агняборцаў са святам:

- Дзякуючы вашай складанай і цяжкай працы мы ўсе жывём спакойна, будуем планы і ведаем - ім суджана будзе збыцца!
Вас, мужных, рашучых і моцных мужчын, мы вельмі шануем і паважаем. І заўсёды будзем ганарыцца вамі!

Лідар жаночага руху раёна Галіна Казак выказала ад усіх маці і жанчын раёна падзяку людзям у пагонах за іх няпростую, напружаную, нярэдка небяспечную службу па ахове нашага жыцця ад надзвычайных сітуацый.

#дзень_абаронцаў_Айчыны
#матуліны_пірагі
#БСЖ_Петрыкаў
Актывісткі Петрыкаўскай райарганізацыі БСЖ актыўна падтрымалі акцыю «Маміны пірагі», якая праходзіць у нашай краіне ўжо 4-ы раз.

У святочны дзень жанчыны наведалі супрацоўнікаў райаддзела унутраных спраў і падарылі ім добрыя словы, клопат і, вядома ж, хатнюю выпечку.

Намеснік старшыні райвыканкама Наталля Ходзька, звяртаючыся да супрацоўнікаў РАУС, каму выпала святочны дзень сустракаць на баявым пасту, адзначыла:

— Менавіта сёння, 23 лютага, мы завіталі да вас з віншаваннямі. Дзень выбраны не выпадкова.

Усе мы не толькі жанчыны, але і жонкі, маці, і разумеем, што нашым мужчынам, хто знаходзіцца на дзяжурстве, у гэты святочны дзень як ніколі неабходна ўвага, клопат і падтрымка. Таму “Беларускі саюз жанчын” і арганізаваў такую смачную, цёплую і душэўную акцыю. А наш пачастунак у гэты святочны дзень няхай сімвалізуе хатняе цяпло і клопат.

Дзякуй за мір і спакой у краіне, у кожным доме і сям’і.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
21 лютага мы адзначалi День роднай мовы.

💠Жанчыны Мазырскай раеннай органиiзацыi БСЖ запусцiлi лiтаратурны чэлендж "Любiмыя радкi беларускiх пiсьменнiкау".

Далучайцеся!💙