Образование. Фрунзенского района
1.41K subscribers
107K photos
4.2K videos
19 files
2.86K links
Официальный Telegram-канал управления по образованию администрации Фрунзенского района г.Минска
加入频道
Музеі называюць памятнай кнігай чалавецтва. Пакуль жыве наша памяць, пакуль мінулае хвалюе нас, мы жывём як нацыя, а значыць, мы адзіны.
Дзякуючы таму, што ў многіх настаўнікаў, вучняў, іх бацькоў ёсць родныя, якія пражываюць у вясковай мясцовасці, музейны фонд складаецца з  прадметаў з асабістых калекцый. Кожны прадмет, перададзены ў дар музею мае сваю гісторыю, расказаную самімі яго ўладальнікамі ці спадкаемцамі гаспадароў гэтых рэчаў. У ходзе гутаркі з вучнямі і педагогамі людзі выказвалі надзею, што памяць аб іх продках застанецца ў сэрцах маладога пакалення, дапаможа ім зразумець свой народ, родную Беларусь, абудзіць пачуццё гонару за сябе як беларусаў.
Дзверы музея сярэдняй школы N 140 г. Мінска “Вечнае – поглядам і душой” адчынены для ўсіх, каму цікавы нашы традыцыі, для тых, хто хоча ведаць, як і чым жылі нашы продкі. Прыязджайце ў госці да нас, мы будзем рады гасцям!
#школа140 #школагдекаждыйуспешен #АдминистрацияФрунзенскогорайона #УправлениеФрунзенскогорайона #Фрунзенскийрайон #музей #образование
11 чэрвеня 2025 года ў ДУА “Сярэдняя школа № 140 г. Мінска” адбылося ўрачыстае адкрыццё этнаграфічнага музея “Вечнае – поглядам і душой”, дэвіз якога: «Кожны з нас – частка адзінага цэлага, аднаго вялікага «МЫ» – беларускага народа».

Пачэсны госць свята — прафесар, доктар філалагічных навук, загадчык аддзела сучаснай беларускай мовы ДНУ “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі” Русак Валянціна Паўлаўна падарыла музею новыя акадэмічныя выданні і пажадала поспехаў у захаванні духоўнай спадчыны нашай краіны.

Дырэктар школы Ерашэвіч Н.С. адзначыла, што музей – важны адукацыйны рэсурс для нашых вучняў, які зможа натхніць школьнікаў на вывучэнне сваёй культуры і гісторыі, на ўсведамленне важнасці захавання нашай спадчыны.

Вучні школы на чале з кіраўніком музея Баранцэвіч С.В. правялі для гасцей першую экскурсію.

#школа140 #школагдекаждыйуспешен #АдминистрацияФрунзенскогорайона #УправлениеФрунзенскогорайона #Фрунзенскийрайон #музей #образование