Женщины Гомельщины
655 subscribers
9.08K photos
615 videos
12 files
611 links
加入频道
Да віншавання малалетніх вязняў, пражываючых на тэрыторыі Колкаўскага Савета, далучылася лідар раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз жанчын" Галіна Казак.

Увага і падтрымка тых, хто ў гэтым мае патрэбу - адзін з накірункаў дзейнасці грамадскай арганізацыі. У перадсвяточныя дні, як зазначыла старшыня райарганізацыі БСЖ, вельмі хочацца атуліць цеплынёю і падараваць прыемныя моманты тым, хто так многа гора і нястачы зведаў у бадай самую шчаслівую пару жыцця чалавека - дзяцінстве.

Ад імя жаночай грамадскасці раёна Галіна Сяргееўна пажадала землякам мірнага неба над роднай краінай, моцнага здароўя, доўгага веку, клопату і падтрымкі родных і блізкіх.

#дзень_перамогі
#удзячныя_нашчадкі
#бсж